Навiны
Аб правядзенні семінара з банкамі
18.04.2022
14 красавіка 2022 г. на базе Вучэбнага цэнтра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь для банкаў, прынятых на ўлік у Агенцтве, праведзены семінар па тэме: “Новае ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 г. №369-З “Аб гарантаванам пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб”.
Адкрываючы мерапрыемства, намеснік генеральнага дырэктара Агенцтва С.Г. Лега падкрэсліла важнасць і значнасць навацый у галіне гарантаванага пакрыцця ўкладаў у рэспубліцы. Асаблівая ўвага была акцэнтавана на пытаннях практычнага прымянення такіх змяненняў у будучыні, арганізацыі ўзаемадзеяння паміж банкамі і Агенцтвам.
На семінары з прэзентацыямі выступілі работнікі Галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Агенцтва.
У ходзе семінара разгледжаны асноўныя навацыі заканадаўства як з пункту гледжання канцэптуальных падыходаў, якія ляжаць у аснове ўнесеных змяненняў, так і ў святле іх практычнага прымянення ў дзейнасці банкаў і Агенцтва ў будучыні. Асаблівая ўвага ўдзелена арганізацыі выплаты пакрыцця ў сувязі з прынятымі змяненнямі і новым падыходам да парадку фарміравання рэестра абавязацельстваў банка. Асобным блокам прадстаўлены тэмы метадалогіі ацэнкі дзейнасці банкаў у мэтах вызначэння ўзроўню прымаемых імі рызык і змянення, якія датычацца пералiчэння каляндарных узносаў у рэзерв Агенцтва, у тым ліку пры прымяненні дыферэнцыраваных ставак.
Удзел у рабоце семінара і дыскусіі прынялі прадстаўнікі 20 банкаў Рэспублікі Беларусь. Тэматыка семінара выклікала ў слухачоў павышаную цікавасць і актыўнае абмеркаванне пытанняў, якія ўзніклі падчас азнаямлення з прэзентацыямі спікераў.