Галоўная

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Парадак разгляда зваротаў грамадзян i юрыдычных асоб.

Звароты грамадзян i юрыдычных асоб (у пiсьмовай/вуснай форме, альбо ў электронным выглядзе) разглядаюцца дзяржаўнай установай “Агенцтва па гарантаванаму пакрыццю банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асоб” (далей - Агенцтва) у адпаведнасцi з наступнымi прававымi актамi:

Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь;

Закон Рэспублiкi Беларусь ад 18 чэрвеня 2011 года № 300-3 «Аб зваротах грамадзян i юрыдычных асоб»;

Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 15 верасня 2007 года № 498 «Аб дадатковых мерах па працы са зваротамi грамадзян i юрыдычных асоб».

Справаводзтва ў адносинах да зваротаў вядзецца ў адпаведнасцi працэдурамi справаводзтва, зацверджанымi Пастановай Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь ад 19 студзеня 2009 года №4 «Аб зацвярджэннi Iнструкцыi па справаводзтву ў дзяржаўных установах i iншых арганiзацыях».

Пiсьмовыя звароты можна накiроўваць поштай на адрас: вул. Шпiлеўскага, 54, 220067, г. Мiнск, альбо змяшчаць у спецыяльнай рубрыцы на афiцыйным сайце Агенцтва.

Прыём грамадзян i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, iх прадстаўнiкоў, а таксама прадстаўнiкоў юрыдычных асоб ажыццяiўляеца па адрасу вул. Шпiлеўскага, 54, 220067, г. Мiнск згодна з графiкам, якi змешчаны на афiцыйным сайце Агенцтва.

Электронныя звароты грамадзян i юрыдычных асоб

Электронныя звароты грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, i юрыдычных асоб разгладаюцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 чэрвеня 2011 года № 300-3 «Аб зваротах грамадзян i юрыдычных асоб».

У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 18 чэрвеня 2011 года № 300-3 «Аб зваротах грамадзян i юрыдычных асоб» электронныя звароты павiнны быць напiсаны на беларускай або на расiйскай мове.

Электронныя звароты павiнны быць разгледжаны не пазней 15 дзён ад даты рэгiстрацыi. Звароты, якiя патрабуюць дадатковых высвятленняў, павiнны быць разгледжаны на працягу аднаго месяца.

Адказы на электронныя звароты накiроўваюцца на адрас электроннай скрынi, пазначаны ў электронным звароце альбо у пiсьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства/знаходжання грамадзянiна, або месца знаходжання юрыдычнай асобы, як гэта пазначана ў Законе Рэспублiкi Беларусь ад 18 чэрвеня 2011 года № 300-3 «Аб зваротах грамадзян i юрыдычных асоб».

Без адказа па сутнасцi справы застаюцца звароты, якiя

- напicаны на iншай мове, акрамя беларускай або расiйскай;

- не змяшчаюць фамiлiю, iмя, iмя па бацьку i адрас месца жыхарства/знаходжання грамадзянiна;

- не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы, адраса месца знаходжання, фамiлiю, iмя, iмя па бацьку кiраўнiка прадпрыемства або асобы, якая ўпаўнаважана падпiсваць звароты (гэта тычыцца юрыдычных асоб);

- тэкст зварота неразборлiвы i не можа быць прачытаны;

- у тэксце зварота выкарыстоўваюцца агiдныя/абразлiвыя словы цi выказваннi;

- павiнны быць разледжаны паводле заканадаўства аб канстытуцыйным судаводзтве, грамадзянскiм, адмiнiстратыўным, крымiнальным заканадаўства, заканадаўства аб адмiнiстратыўных працэдурах, з’яўляюцца зваротамi працаўнiкоў да нанiмальнiка або ў адпаведнасцi c заканадаўствам усталёван iншы лад падачы i разгляда такiх зваротаў;

- змяшчае пытаннi, якiя не ўваходзяць у кампетэнцыю Агенцтва;

- безгрунтоўна прапушчаны тэрмiн падачы зварота;

- падан наступны зварот у той час, калi папярэднi зварот быў разгледжаны, а такi наступны зварот не змяшчае нiякiх новых абставiн, рэлевантных для разгляда зварота па сутнасцi справы.

- з гэтай асобай перапiска была скончана.



partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner