Банкам

Пытаннi i адказы

Пытанне: Як адыццяўляецца ўзяцце банка на ўлiк у Агенцтве?

Адказ: У дзень зварота ў Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь дзеля атрымання спецыяльнага дазвола (лiцэнзii) на змяшчэнне грашовых сродкаў фiзiчных асобаў ва ўклады (дэпазiты) Банк накiроўвае ў Агенцтва сваю заяву аб прыняццi на ўлiк.

Нацыянальны банк у дзень выпраўлення банку спецыяльнага дазвола (лiцэнзii) у пiсьмовай форме паведамляе Агенцтву назву банка, мейсца знаходжання банка, дату дзяржаўнай рэгiстрацыi, нумар спецыяльнага дазвола (лiцэнзii) i таксама памер нарматыўнага капiтала банка для мэты надалейшага падлiка рэгiстрацыйнага адлiка.

Банк павiнен пералiчыць у Агенцтва рэгiстрацыйны адлiк на працягу трох працоўных дзён ад даты атрымання спецыяльнага дазвола (лiцэнзii) на змяшчэнне грашовых сродкаў фiзiчных асобаў ва ўклады (дэпазiты).
Агенцтва ў дзень атрымання рэгiстрацыйнага адлiка ўносiць банк у рэестр банкаў ўзятых на улiк.

Пытанне: Якi дакумент сведчыць пра ўзяцце банка на ўлiк у Агенцтве?

Адказ: У цягу трох дзён ад даты ўзяцця банка на ўлiк Агенцтва выпраўляе такому банку пасведчанне аб узяццi на ўлiк у Агенцтве.

Пытанне: Якiя ўзносы банк павiнен сплачваць у рэзерв Агенцтва?

Адказ: Банкi павiнны на незваротнай аснове пералiчваць у рэзерв Агенцтва наступныя  абавязковыя адлiкi: рэгiстрацыйны адлiк i каляндарныя адлiкi.

Пытанне: У якiм памеры пералiчваецца Агенцтву рэгiстрацыйны ўзнос?

Адказ: Рэгiстрацыйны ўзнос сплачваецца ў памеры 0,5 адсоткi ад памера нарматыўнага капiтала на 1-шы дзень месяца, у якiм банк атрымаў спецыяльны дазвол (лiцэнзiю).

Пытанне: У якiм памеры пералiчваюцца Агенцтву календарныя ўзносы?

Адказ: Памер календарных ўзносаў, за выключэннем выпадкаў, калi iншае ўсталёвана Презiдэнтам Республiкi Беларусь, складае 0,3 адсоткi ад рэшты банкаўскiх укладаў (дэпазытаў) фiзiчных асоб на 1-ы дзень месяца, наступнага за бягучым кварталам.

У выпадку, калi памер рэзерва Агенцтва перавышае 5 адсоткау ад памера агульнай сумы банкаўскiх укладаў (дэпазытаў) фiзiчных асоб, памер надалейшых каляндарных ўзносаў аўтаматычна скасуецца ў два разы. У выпадку, калi пасля скасавання памера ўзносаў рэзерв Агенцтва робiцца меней за 5 адсоткау ад памера агульнай сумы банкаўскiх укладаў (дэпазытаў) фiзiчных асоб, памер каляндарных ўзносаў аўтаматычна зноў падвышаецца да 0,3 адсоткаў.

Пытанне: Як вылiчаюцца каляндарныя ўзносы i адбываецца iх пералiчэнне ў рэзерв Агенцтва?

Адказ: Каляндарныя ўзносы вылiчаюцца банкамi самастойна i потым да 10-га дня  месяца наступнага за бягучым кварталам пералiчаюцца Агенцтву.

partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner