Заканадаўчая база i прававыя звесткi

Штогадовыя справаздачы

2017 год

Штогадовая справаздача ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскiх укладаў”, што датычыцца iнфармацыi аб дзейнасцi па пакрыццю банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) у 2017 годзе

Што датычыцца iнфармацыi аб дзейнасцi па пакрыццю банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) у 2017 г. ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскiх укладаў” ажыццяўляе сплату ўкладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асоб, якiя з’яўлялiся клiентамi ЗАТ “Дэльта Банк”, ЗАТ “IнтэрПэйБанк” и ЗАТ “БСБ Банк”.

У адпаведнасцi з часткай другой артыкула 5 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» двухгадовы тэрмiн ад даты ўзнiкнення абавязка Агенцтва па сплаце банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асоб, змешчаных у ЗАТ “Дэльта Банк” мiнуў 20 саквiка 2017 г., а у ЗАТ “IнтэрПэйБанк” 10 мая 2017 г.

З моманта ўзнiкнення абавязка Агенцтва па сплаце банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асоб укладальнiкам ЗАТ “БСБ Банк” сплачана 217 722,42 беларускiх рублёў, 456 994,88 даляраў ЗША, 153 245,96 эўра, 15,02 расейскiх рублёў, 100 швайцарскiх франкаў.

Абавязацельствы перад укладальнiкамi ЗАТ “Дэльта Банк”, ЗАТ “IнтэрПэйБанк” и ЗАТ “БСБ Банк”, якiя звярнулiся за сплатай у 2017 годзе, выкананы цалкам.

2016 год

Штогадовая справаздача ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскiх укладаў”», што датычыцца iнфармацыi аб дзейнасцi па пакрыццю банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) у 2016 годзе

У адпаведнасцi з часткай 4 артыкула 30 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» Агенцтва абвясцiла аб тым, што з нагоды пазбаўлення ЗАТ “Дэльта Банк” i ЗАТ “IнтэрПэйБанк” спецыяльнага дазвола (лiцэнзii) у 2016 г. Агенцтва ажыццяўляе сплату дэпазiтаў, размешчаных у гэтых банках.

З моманту ўзнiкнення ў Агенцтва абавязка па сплаце дэпазiтаў Агенцтва пералiчыла ва ўпаўнаважаны банк ААТ «Банк Масква-Мiнск» 75 686 тыс. рублёў; 53,3 млн. даляраў ЗША; 8,9 млн. эўра.

Абавязацельствы перад укладальнiкамi выкананы на 99,9%.

На дату 1 студзеня 2017 г. ва ўпаўнаважаны банк ААТ «Банк Масква-Мiнск» не звярнулiся укладальнiкi па 73 патрабаванням аб сплаце на суму 4 535,80 беларускiх рублёў; 3 532,10 даляраў ЗША; 30,61 эўра.

2015 год

Штогадовая справаздача ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскiх укладаў”, што датычыцца iнфармацыi аб дзейнасцi па пакрыццю банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) у 2015 годзе

У адпаведнасцi з часткай 4 артыкула 30 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» Агенцтва абвясцiла аб тым, што з нагоды пазбаўлення ЗАТ “Дэльта Банк” i ЗАТ “IнтэрПэйБанк” спецыяльнага дазвола (лiцэнзii) у 2016 г. Агенцтва ажыццяўляе сплату дэпазiтаў, размешчаных у гэтых банках.

29 сакавiкаа 2015 г. Агенцтва пачало прымаць фiзiчных асоб - укладальнiкаў ЗАТ “Дэльта Банк”, а 29 мая 2015 г. фiзiчных асоб - укладальнiкаў ЗАТ “IнтэрПэйБанк”.

Згодна з часткай 2 артыкула 5 Закона фiзiчная асоба мае права звярнуцца за сплатай дэпазiта не пазней двух гадоў ад даты ўзнiкнення ў Агенцтва абявязацельства па сплаце банкаўскiх укладов (дэпазiтаў). Прыём фiзiчных асоб - укладальнiкаў ЗАТ “Дэльта Банк” будзе ажыццяўляцца па 17 сакавiка 2017 г., фiзiчных асоб - укладальнiкаў ЗАТ “IнтэрПэйБанк” па 07 мая 2017 г.

Сплата дэпазiта ажыццяўляецца ў цягу аднаго месяца ад даты падачы фiзiчнай асобай заявы ў Агенцтва цi ва ўпаўнаважаны банк.

Сплата дэпазiтаў ажыццяўляецца ў 21 аддзяленнi ААТ “Банк Масква-Мiнск”, якi прызначаны упаўнаважаным банкам па ўсёй тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.

partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner