Навiны

У Рэспубліцы Беларусь 10-11 верасня 2025 г. адбыўся практычны семінар для работнікаў арганізацый па страхаванні (гарантаванні) укладаў (дэпазітаў) дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза

15.09.2025

У Рэспубліцы Беларусь, 10-11 верасня 2025 г., на пляцоўцы навучальнага цэнтра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь адбыўся практычны семінар для работнікаў арганізацый па страхаванні (гарантаванні) укладаў (дэпазітаў) дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, арганізатарам якога выступіла дзяржаўная ўстанова "Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб".

У практычным семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі арганізацый па страхаванні (гарантаванні) укладаў (дэпазітаў) арганізацый па страхаванні (гарантаванні) укладаў (дэпазітаў) дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, Рэспублікі Узбекістан, а таксама прадстаўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Асноўнымі тэмамі практычнага семінара з'яўляліся:
аналітычная дзейнасць па ацэнцы рызык банкаў і дыферэнцыяцыі узносаў банкаў у рэзерв арганізацый па страхаванні (гарантаванні) укладаў (дэпазітаў);
ацэнка фінансавага стану банкаў у мэтах вызначэння верагоднасці наступлення страхавых выпадкаў;
аналітыка дастатковасці рэзерву арганізацый па страхаванні (гарантаванні) укладаў (дэпазітаў), стрэс-тэставанне, прагназаванне дынамікі рэзерву і ўплыву на яго узносаў банкаў.

У ходзе практычнага семінара з дакладамі выступілі прадстаўнікі Фонду гарантавання кампенсацыі ўкладаў Рэспублікі Арменія, ДУ "Агенцтва гарантаваннага пакрыцця банкаўскіх укладаў" (Рэспубліка Беларусь), АТ "Казахстанскі фонд гарантавання дэпазітаў" (Рэспубліка Казахстан), Агенцтва па абароне дэпазітаў Кыргызскай Рэспублікі, ГК "Агенцтва па страхаванні ўкладаў" (Расійская Федэрацыя), Агенцтва па гарантаванні ўкладаў Рэспублікі Узбекістан, а таксама прадстаўнік Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Практычны семінар стаў значнай падзеяй, якая садзейнічае ўмацаванню міжнародных сувязей паміж арганізацыямі па страхаванні (гарантаванні) укладаў (дэпазітаў) і абмену вопытам з наступным прымяненнем на практыцы перадавых аналітычных метадаў, тэхналогій, інструментаў і вынікаў даследаванняў у дзейнасці арганізацый па страхаванні (гарантаванні) укладаў (дэпазітаў).