Навiны
Прадстаўнікі ДУ "Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў" прынялі ўдзел у міжнародных мерапрыемствах, якія прайшлі 22-24 кастрычніка ў г. Алматы (Рэспубліка Казахстан)
Прадстаўнікі дзяржаўнай установы "Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асоб" (далей – Агенцтва) прынялі ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 25-годдзю Казахстанскай сістэмы гарантавання дэпазітаў: "Сістэма гарантавання дэпазітаў: у эпоху структурных пераменаў, трансфармацыі і новых выклікаў" якая адбылася 23 кастрычніка 2024 г. у г. Алматы (Рэспубліка Казахстан). У рамках міжнароднай канферэнцыі прадстаўнікамі міжнародных арганізацый па страхаванні ўкладаў, Еўразійскай эканамічнай камісіі, а таксама фінансавых рэгулятараў дзяржаў – удзельніц ЕАЭС падчас панэльных сесій абмеркаваны пытанні фарміравання ўстойлівай архітэктуры фінансавай бяспекі, а таксама роля страхоўшчыкаў дэпазітаў і эфектыўнае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў safety-net, а таксама пытанні інвестыцыйнага кіравання актывамі страхоўшчыкаў дэпазітаў. У рамках канферэнцыі ў якасці спікера выступіў намеснік генеральнага дырэктара Агенцтва Ліпніцкі Ю.А.
Акрамя таго, ў ходзе візіту ў Рэспубліку Казахстан прадстаўнікі Агенцтва 22-24 кастрычніка 2024 г.прынялі ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў прадстаўнікоў дзяржаў – членаў ЕАЭС, пасяджэнні экспертнай групы па пытаннях гарманізацыі заканадаўства ў сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), ліквідацыі, фінансавага аздараўлення і банкруцтва крэдытных арганізацый на тэрыторыі ЕАЭС пры Кансультатыўным камітэце па фінансавых рынках Еўразійскай эканамічнай камісіі, пасяджэнні рабочай групы па ўзаемадзеянні ў сферы цыфравізацыі, аўтаматызацыі і інфармацыйных тэхналогій пры Савеце кіраўнікоў. Таксама прадстаўнікамі агенцтва ажыццёўлена двухбаковая сустрэча з кіраўніцтвам Казахстанскага фонду гарантавання дэпазітаў і ажыццёўлена стажыроўка па абмене практычным вопытам у такіх напрамках дзейнасці, як арганізацыя выплаты кампенсацыі банкаўскіх укладаў у Рэспубліцы Казахстан і Рэспубліцы Беларусь і напрамкі яе ўдасканалення; Аўтаматызацыя бізнес-працэсаў; выкарыстанне праграмна-тэхнічных рашэнняў у дзейнасці арганізацый па страхаванні ўкладаў; аналітычныя інструменты ў рабоце арганізацый па страхавання ўкладаў; метадалогія вызначэння дыферэнцыраваных ставак каляндарных узносаў банкаў і яе ўдасканаленне.