Навiны

Пасяджэнне прадстаўнікоў дзяржаў-членаў ЕАЭС у г. Мінску

24.05.2024

У рамках дзейнасці экспертнай групы па гарманізацыі заканадаўства ў сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), ліквідацыі, фінансавага аздараўлення і банкруцтва крэдытных арганізацый на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – ЕАЭС) пры Кансультатыўным камітэце па фінансавых рынках Еўразійскай эканамічнай камісіі 22-23 мая 2024 г. у горадзе Мінск, Рэспубліка Беларусь, адбылося пасяджэнне прадстаўнікоў дзяржаў – членаў ЕАЭС, арганізатарам якога выступіла дзяржаўная ўстанова "Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб" Рэспублікі Беларусь (далей – агенцтва). У пасяджэнні прынялі ўдзел прадстаўнікі Еўразійскай эканамічнай камісіі, а таксама арганізацый па страхаванні ўкладаў і арганізацый фінансавых рэгулятараў дзяржаў – удзельніц ЕАЭС.
У ходзе пасяджэння адбылося абмеркаванне пытанняў важных для ажыццяўлення гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў у сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), інтэграцыйных працэсаў у рамках ЕАЭС і фарміравання агульнага фінансавага рынку. У прыватнасці, былі абмеркаваны, такія пытанні як органы кіравання страхоўшчыкаў укладаў (дэпазітаў); аб'екты і суб'екты страхавання; памер страхавой кампенсацыі і ажыццяўленне выплат у валюце ўкладу; права патрабавання страхоўшчыка дэпазітаў да ліквідуемага банка (спагнанне сродкаў); прыцягненне да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да банкруцтва банка, і роля страхоўшчыка дэпазітаў у гэтым працэсе.
Пасяджэнне праходзіла ў вочным рэжыме, а таксама пасродкам анлайн-падключэння ўдзельнікаў.