Навiны
Міжнародная канферэнцыя па гарманізацыі сістэм страхавання ўкладаў
15.06.2022
Агенцтва прыняло ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі "Гарманізацыя сістэм страхавання ўкладаў і рэжымаў урэгулявання неплацежаздольнасці банкаў: Выклікі і перадавая практыка", якая праходзіла ў г. Казань (Расійская Федэрацыя) у перыяд з 08.06.2022 па 10.06.2022 г. Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Дзяржаўная карпарацыя "Агенцтва па страхаванні ўкладаў" (АСУ) сумесна з Еўразійскай эканамічнай камісіяй (ЕЭК).
У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 100 прадстаўнікоў з 13 краін свету. Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі пытанні гарманізацыі падыходаў да абароны інтарэсаў укладчыкаў і іншых крэдытораў фінансавых арганізацый, а таксама падтрымання фінансавай стабільнасці ў дзяржавах – членах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС).
З дакладам на тэму: “Удасканаленне сістэмы страхавання ўкладаў (дэпазітаў) у Рэспубліцы Беларусь. Практычны вопыт укаранення асноватворных прынцыпаў Міжнароднай асацыяцыі страхоўшчыкаў дэпазітаў (МАСД)” выступіла намеснік генеральнага дырэктара Агенцтва Лега Святлана Рыгораўна. У ходзе дакладу асветлены этапы развіцця сістэмы пакрыцця ўкладаў (дэпазітаў) у Рэспубліцы Беларусь, а таксама нададзена ўвага асноўным зменам у Закон “Аб гарантаванам пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб”, якія ўступілі ў сілу з 1 красавіка 2022 года.
Намеснік генеральнага дырэктара Агенцтва Ліпніцкі Юрый Альбіновіч прыняў удзел у панэльнай сесіі на тэму “Перспектывы гарманізацыі сістэм страхавання ўкладаў дзяржаў-членаў ЕАЭС”, падчас якой кіраўнікі арганізацый-страхоўшчыкаў дэпазітаў дзяржаў-членаў ЕАЭС разам з прадстаўнікамі ЕЭК абмеркавалі актуальныя пытанні гарманізацыі заканадаўства і адаптацыі міжнародных стандартаў і лепшых практык у дзяржавах – членах ЕАЭС.
Па выніках сустрэчы ўдзельнікі канферэнцыі дамовіліся аб далейшым развіцці міжнароднага партнёрства ў сферы страхавання ўкладаў (дэпазітаў).