Навiны
Аб правядзенні семінара з банкамі
01.03.2023

22 лютага 2023 г. на базе Вучэбнага цэнтра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь для банкаў, прынятых на ўлік у Агенцтве, праведзены семінар па тэме: “Практыка прымянення змяненняў і дапаўненняў, што ўступілі ў сілу у Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 г. №369-З “Аб гарантаванам пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб”.
Адкрываючы мерапрыемства, намеснік генеральнага дырэктара Агенцтва С.Г. Лега падкрэсліла важнасць і значнасць праводзімай дзяржавай палітыкі ў галіне гарантаванага пакрыцця ўкладаў, а таксама акцэнтавала ўвагу слухачоў на асобных пытаннях практычнага прымянення норм названага Закона і арганізацыі ўзаемадзеяння паміж банкамі і Агенцтвам у ходзе выканання заканадаўства аб гарантаванам пакрыцці.
З прэзентацыямі выступілі работнікі Агенцтва.
У ходзе семінара разгледжаны метадалагічныя падыходы і тэхнічныя аспекты фарміравання рэестра абавязацельстваў банка перад фізічнымі асобамі і нададзена асаблівая ўвага асноўным прычынам, відам і прафілактыцы памылак пры фарміраванні такога рэестра. Асобным блокам разгледжаны пытанні па парадку вызначэння ўзроўню рызыкі банкаў для мэт разліку каляндарных узносаў, а таксама асноўным памылкам і недахопам пры разліку каляндарных узносаў банкамі па выніках 3 і 4 кварталаў 2022 г. і выкананні Пагадненняў аб інфармацыйным узаемадзеянні паміж Агенцтвам і банкамі.
Тэматыка семінара выклікала ў слухачоў павышаную цікавасць і актыўнае абмеркаванне пытанняў, якія ўзніклі падчас азнаямлення з прэзентацыямі спікераў.