Навiны
Аб праведзеных ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў” мерапрыемствах па фінансавай граматнасці ў 1 квартале 2025 г.
15.05.2025
У 1 квартале 2025 г. працаўнікі Агенцтва, у тым ліку ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі, правялі ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі г.Мiнска і Мінскага района 7 адукацыйных мерапрыемстваў і 1 вэбiнар па павышэнню фінансавай граматнасці. Слухачамі мерапыемстваў сталі школьнікі, навучэнцы і выкладчыкі. Таксама арганізаваны вэбінар для працаўнікоў ААТ “Сбер Банк” на тэму: “Сістэма гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў Рэспублікі Беларусь”. У праведзеных мерапрыемствах прынялі ўдзел звыш 540 чалавек.
Больш падрабязна з iнфармацыяй аб праведзеных мерапрыемствах можна даведацца па спасылцы і спасылцы.