Навiны
Аб праведзеных ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў” мерапрыемствах па фінансавай граматнасці ў 2 квартале 2025 г.
01.07.2025
У 2 квартале 2025 г. работнікі Агенцтва правялі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска два адукацыйныя мерапрыемствы па павышэнні фінансавай граматнасці. Слухачамі мерапрыемстваў сталі больш за 150 школьнікаў 5-8 класаў.
Таксама ў рамках падпісанага Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Агенцтвам і Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Ф.Скарыны Агенцтва прыняла ўдзел у падвядзенні вынікаў і ўзнагароджанні пераможцаў адкрытага эканамічнага конкурсу “У свеце эканомікі”, які праводзіўся эканамічным факультэтам.
Больш падрабязна з iнфармацыяй аб праведзеных мерапрыемствах можна даведацца па спасылках: https://by.adc.by/vkladchikam/finansovaya-gramotnost; https://gsu.by/ru/node/8701