Навiны
17-18 ліпеня 2024 года ў горадзе Санкт-Пецярбург адбылося пасяджэнне Савета кіраўнікоў арганізацый па страхаванні ўкладаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза
17-18 ліпеня 2024 года ў горадзе Санкт-Пецярбург адбылося пасяджэнне Савета кіраўнікоў арганізацый па страхаванні ўкладаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза (далей – ЕАЭС), а таксама пасяджэнне экспертнай групы па гарманізацыі заканадаўства ў сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), ліквідацыі, фінансавага аздараўлення і банкруцтва крэдытных арганізацый на тэрыторыі ЕАЭС пры Кансультатыўным камітэце па фінансавых рынках Еўразійскай эканамічнай камісіі прадстаўнікоў дзяржаў – членаў ЕАЭС.
У вышэйназваных мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўнай ўстановы "Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асоб", Еўразійскай эканамічнай камісіі, арганізацый па страхаванні ўкладаў і арганізацый фінансавых рэгулятараў дзяржаў – удзельніц ЕАЭС, а таксама прадстаўнікі іншых міжнародных дэлегацый і замежныя спікеры.У рамках мерапрыемстваў абмяркоўваліся важныя тэмы для інтэграцыйных працэсаў у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза, у прыватнасці для фарміравання агульнага фінансавага рынку і ажыццяўлення гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў у сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), а таксама ў галіне распаўсюджвання страхавой абароны на асобныя катэгорыі асоб і ліквідацыі незаможных фінансавых арганізацый.