Аб Агенцтве

Прафсаюзная дзейнасць і ідэалагічная работа

10 верасня 2026 г. работнікі ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскiх укладаў” наведалі мемарыяльны комплекс “Трасцянец”, усклалі кветкі ля манумента “Брама памяці” і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр, знішчаных нацыстамі.

Тростенец.jpg

◆

Генеральны дырэктар дзяржаўнай установы "Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб" прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да брацкай магілы ля пастамента танка Т-34 у Астрашыцкім Гарадку напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 82-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, арганізаванай Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Дэлегацыя Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, на чале са Старшынёй Праўлення Раманам Аляксандравічам Галоўчанка, а таксама кіраўнікі банкаў і арганізацый Рэспублікі Беларусь усклалі кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання.

IMG_9812 (002).JPG

◆

20 чэрвеня 2026 г. работнікі ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскiх укладаў” наведалі дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь”. Для калектыву была праведзена экскурсія па музеі і мемарыяльнай тэрыторыі, падчас якой работнікі Агенцтва ўсклалі кветкі да Вечнага агню і брацкай магілы, а таксама ўшанавалі памяць ахвяр хвілінай маўчання.
Мемарыяльны комплекс “Хатынь” з'яўляецца сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Хатынь.png

◆

Напярэдадні свята Дня Перамогі 7 мая ля абеліска ў Лошыцкім парку, прысвечанаму героям, якія вызвалялі Мінск у 1944 годзе, работнікі Агенцтва ўсклалі кветкі і ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб салдатах Савецкай арміі і партызанах, загінуўшых у барацьбе з фашызмам.

7 мая 2026г..jpg

◆

У рамках месяца гісторыка-культурнага турызму і мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю культурнай і гістарычнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, работнікі ДУ "Агенцтва гарантаваннага пакрыцця банкаўскіх укладаў" 15 чэрвеня 2025 г. наведалі знакавыя славутасці і помнікі гісторыка – культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь-Камянецкую вежу і Нацыянальны парк "Белавежская пушча".

Каменец_сайт.jpg

Пуща_сайт.jpg

◆

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, напярэдадні памятнай даты 22 чэрвеня – Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа – работнікі ДУ "Агенцтва гарантаваннага пакрыцця банкаўскіх укладаў" 14 чэрвеня 2025 г. наведалі мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой", дзе ўсклалі кветкі да Вечнага агню ў памяць аб абаронцах Айчыны і ўшанавалі памяць абаронцаў крэпасці хвілінай маўчання.

IMG_1211.jpg