Навiны
У Мінску адбылося пасяджэнне Экспертнай групы па гарманізацыі заканадаўства ў галіне страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў, ліквідацыі, фінансавага аздараўлення і банкруцтва крэдытных арганізацый на тэрыторыі ЕАЭС
У горадзе Мінск, Рэспубліка Беларусь, 13-14 мая 2026 г. адбылося сумеснае пасяджэнне экспертнай групы па пытаннях гарманізацыі заканадаўства ў сферы страхавання (гарантавання) банкаўскіх укладаў (дэпазітаў), ліквідацыі, фінансавага аздараўлення і банкруцтва крэдытных арганізацый на тэрыторыі ЕАЭС пры Кансультатыўным камітэце па фінансавых рынках Еўразійскай эканамічнай камісіі і падгрупы па банкаўскім сектары рабочай групы па пытаннях гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў ЕАЭС у фінансавай сферы пры Кансультатыўным камітэце па фінансавых рынках Еўразійскай эканамічнай камісіі, арганізатарам якога выступіла дзяржаўная ўстанова "Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб".
У ходзе пасяджэння адбылося сумеснае абмеркаванне праекта ўзгодненых прапаноў па гарманізацыі заканадаўства дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў дачыненні да функцыянавання сістэм страхавання (гарантавання) укладаў (дэпазітаў) насельніцтва. Акрамя таго, у ходзе пасяджэння былі абмеркаваны пытанні забеспячэння бесперапыннасці дзейнасці арганізацый па страхаванні (гарантаванні) укладаў (дэпазітаў), прапановы па працэсным кіраванні і сістэме ўнутранага кантролю ў арганізацыях па страхаванні (гарантаванні) укладаў (дэпазітаў).
Пасяджэнне праходзіла ў вочным рэжыме, а таксама пасродкам анлайн-падключэння ўдзельнікаў.

