Навiны
Аб унясенні змяненняў у Правілы ацэнкі дзейнасці банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у мэтах вызначэння ўзроўню прымаемых імі рызык
14.04.2026
Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь унесены змяненні і дапаўненні ў Правілы ацэнкі дзейнасці банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый у мэтах вызначэння ўзроўню прымаемых імі рызык, зацверджаныя пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 8 лютага 2022 г. № 53. З актуальнай рэдакцыяй Правілаў можна азнаёміцца ў падраздзеле “Заканадаўства” раздзела “Банкам”.
