Навiны

Аб праведзеных Агенцтвам мерапрыемствах па фінансавай граматнасці ў 3 квартале 2026 г.

01.10.2026

У 3 квартале 2026 г. работнікі ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскiх укладаў” правялі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска мерапрыемства па павышэнні фінансавай граматнасці, слухачамі якога сталі больш за 50 вучняў 6-7 класаў. Таксама на базе ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна г. Мінска” для грамадзян пенсійнага ўзросту была арганізавана лекцыя аб сістэме гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў у Рэспубліцы Беларусь.
Больш падрабязна з інфармацыяй аб праведзеных мерапрыемствах можна азнаёміцца па спасылцы.