Навiны
Аб праведзеных Агенцтвам мерапрыемствах па фінансавай граматнасці ў 2 квартале 2026 г.
У 2 квартале 2026 г. работнікі ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскiх укладаў” правялі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі г. Мінска два мерапрыемствы па павышэнні фінансавай граматнасці. Акрамя таго, на базе ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна г. Мінска” для грамадзян пенсійнага ўзросту была арганізавана лекцыя аб сістэме гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў у Рэспубліцы Беларусь.
У рамках падпісанага Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Агенцтвам і УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” Агенцтва прыняло ўдзел ва ўзнагароджанні пераможцаў адкрытага эканамічнага конкурсу “У свеце эканоміцы 2026” сярод навучэнцаў 9-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі г. Гомеля і Гомельскай вобласці.
Больш падрабязна з інфармацыяй аб праведзеных мерапрыемствах можна азнаёміцца па спасылцы.
