Навiны
Агенцтва запрашае да ўдзелу ў інфармацыйнай кампаніі Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі
З 16 па 22 сакавіка 2026 г. у Рэспубліцы Беларусь пройдзе Тыдзень фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі – інфармацыйная кампанія па павышэнні дасведчанасці маладых людзей аб фінансах. Тэма тыдня гэтага года – “Лічбавыя фінансы”.
У рамках Тыдня фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі работнікі Агенцтва плануюць арганізаваць і правесці мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне ўзроўню фінансавай граматнасці. На дадзеных мерапрыемствах слухачы пазнаёмяцца з ключавымі аспектамі бяспечнай працы з лічбавымі фінансамі, набудуць упэўненасць у іх выкарыстанні і авалодаюць трыма важнымі навыкамі: разуменне тэхналогій, распазнаванне рызык і веданне правілаў абароны.
Агенцтва запрашае ўстановы адукацыі далучыцца да ўдзелу ў штогадовай інфармацыйнай кампаніі шляхам арганізацыі мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці дзяцей і моладзі.
Для ўзгаднення ўдзелу работнікаў Агенцтва ў мерапрыемствах па павышэнні фінансавай граматнасці просьба звяртацца па тэлефонах: +375 17 377 23 34, +375 29 315 48 58 або на электронную пошту info@adc.by.
