Навiны
Аб праведзеных ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў” мерапрыемствах па фінансавай граматнасці ў 4 квартале 2025 г.
У 4 квартале 2025 г. работнікі ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў” (далей – Агенцтва) правялі ва ўстановах агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі г. Мінска 7 адукацыйных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці, у тым ліку, прынялі ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў трэцяга (абласнога) этапу алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў на пляцоўцы дзяржаўнай установы адукацыі “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. Слухачамі на мерапрыемствах сталі больш за 380 навучэнцаў і педагогаў.
Напярэдадні Міжнароднага дня зберажэнняў, на базе ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна г. Мінска” Агенцтва арганізавала асветніцкае мерапрыемства пад дэвізам: “Лёгка зберагаць, калі грошы пад надзейнай абаронай Агенцтва”.
Таксама, адбылася сустрэча прадстаўніка Агенцтва з работнікамі працоўнага калектыву ААТ “Элема”, падчас якой удзельнікі абмеркавалі пытанні гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў у
Рэспубліцы Беларусь.
Больш падрабязна з інфармацыяй аб праведзеных мерапрыемствах можна азнаёміцца па спасылцы: https://by.adc.by/vkladchikam/finansovaya-gramotnost”.
