Навiны
Аб праведзеных ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў” мерапрыемствах па фінансавай граматнасці ў 1 квартале 2026 г.
01.04.2026
У 1 квартале 2026 г. работнікі Агенцтва правялі ва ўстановах адукацыі г. Мінска 5 адукацыйных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці, у тым лiку прынялі ўдзел у інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Тваё жыццё – твой выбар”, арганізаванай для студэнцкіх калектываў устаноў адукацыі сталіцы. Слухачамі на мерапрыемствах сталі больш за 470 навучэнцаў. Таксама на базе
ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна г. Мінска” для грамадзян пенсіеннага ўзросту Агенцтва арганізавала лекцыю аб сістэме гарантаванага пакрыцця банкаўскіх укладаў у Рэспубліцы Беларусь.
Больш падрабязна з інфармацыяй аб праведзеных мерапрыемствах можна азнаёміцца па спасылцы .
