Пынаннi i адказы

Што трэба ведаць аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх (укладаў) дэпазітаў у Рэспубліцы Беларусь?

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 г. № 369-З “Аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб”:
• права на пакрыццё грашовых сродкаў маюць фізічныя асобы - грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, у тым ліку выступаючыя ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, якія заключылі з банкам адзін або больш дагавораў банкаўскага рахунку і (або) банкаўскага ўкладу (дэпазіту) або на імя якіх заключаны такія дагаворы, а таксама іх спадчыннікі;
• зварот з заявай аб выплаце кампенсацыі - не раней за 14 працоўных дзён і не пазней за 5 гадоў з даты адклікання ліцэнзіі ў банка;
• выплата кампенсацыі ажыццяўляецца на працягу 7 працоўных дзён з даты падачы заявы, калі іншае не прадугледжана Законам;
• памер кампенсацыі фізічнай асобе - 100% ад сумы банкаўскага ўкладу, незалежна ад колькасці банкаўскіх укладаў у адным банку;
• памер кампенсацыі індывідуальнаму прадпрымальніку не можа перавышаць суму, эквівалентную 100 000 беларускіх рублёў у адным банку;
• выплата кампенсацыі ажыццяўляецца ў валюце банкаўскага ўкладу, уклад у замежнай валюце можа быць выплачаны ў беларускіх рублях (па жаданні);
• форма выплаты кампенсацыі фізічнай асобе магчыма як наяўнымі грашовымі сродкамі, так у безнаяўным парадку на ўказаны ў заяве банкаўскі рахунак, а для індывідуальнага прадпрымальніка - у безнаяўным парадку на ўказаны ў заяве банкаўскі рахунак індывідуальнага прадпрымальніка.