Пынаннi i адказы
Як атрымаць кампенсацыю кліентам ЗАТ “АБСАЛЮТБАНК”?
Фізічныя асобы, у тым ліку якія выступалі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў (далей - фізічныя асобы), якія размясцілі свае грашовыя сродкі на рахунках у ЗАТ “АБСАЛЮТБАНК” маюць права звярнуцца ў перыяд з 25 ліпеня 2022 г. па 2 ліпеня 2027 г. з заявай аб выплаце кампенсацыі банкаўскага ўкладу (дэпазіту) у ААТ “Банк Дабрабыт”.
ААТ “Банк Дабрабыт” з'яўляецца банкам-павераным ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскiх укладаў” (далей - Агенцтва).
Адрасы аддзяленняў ААТ “Банк Дабрабыт”:
Галаўны офіс г. Мінск, вул. Камуністычная, 49/1 пн.–пт.: 09.00-18.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Офіс “Зеркала” г. Мінск, вул. В.Харужай, 6Б, ГЦ “Зеркала” аўт. – пт.: 10.00-19.00;
Абедзенны перапынак 14.00-15.00
сб.: 10.00-17.00;
Абедзенны перапынак 13.00-14.00
няд.: 10.00-15.00
Выхадны дзень: панядзелак
Офіс “На Партызанскім” г. Мінск, пр-т Партызанскі, 46 пн.-пт.: 10.00-19.00
сб.: 10.00-17.00
Выхадны дзень: нядзеля
Офіс “На Ясеніна” г. Мінск, вул. Ясеніна, 30 пн.-пт.: 10.00-19.00;
Абедзенны перапынак 14.00-15.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Офіс “На Лабанка” г. Мінск, вул. Лабанка, 22 пн.-пт.: 10.00-19.00;
сб.: 10.00-17.00
Выхадны дзень: нядзеля
Офіс “Уручча” г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 185 пн.-пт.: 10.00-19.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Упраўленне па Брэсцкай вобласці г. Брэст, вул. Камуністычная, 24 пн.-пт.: 9.00-18.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Упраўленне па Гомельскай вобласці г. Гомель, пр-т Леніна, 34 пн.-пт.: 9.00-19.00;
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Упраўленне па Гродзенскай вобласці г. Гродна, вул. Вялікая Траецкая д.1 пн.-пт.: 9.00-18.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля
Кантакт-цэнтр ААТ “Банк Дабрабыт”:
5222111 (адзіны нумар для ўсіх аператараў сотавай сувязі),
+ 375 (17) 237 97 97 (гарадскі).
Фізічныя асобы маюць права звярнуцца ў Агенцтва (г. Мінск, вул. Паўла Шпілеўскага, д. 54) з панядзелка па чацвер з 08:15 да 17:00, у пятніцу з 08:15 да 15:45, перапынак з 13:00 да 13:30, у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.
Згодна з артыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 г. № 369-З “Аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб”, калі банкаўскі ўклад (дэпазіт) размешчаны ў беларускіх рублях, пры яго кампенсацыі выплачваецца сума ў беларускіх рублях, калі у замежнай валюце - выплачваецца сума ў валюце, у якой размешчаны банкаўскі ўклад (дэпазіт). Па жаданні фiзiчнай асобы кампенсацыя банкаўскага ўкладу (дэпазіту), незалежна ад валюты банкаўскага ўкладу (дэпазіту), можа быць выплачана ў беларускіх рублях.
Пры разліку эквівалента памеру банкаўскага ўкладу (дэпазіту) і сумы выплаты кампенсацыі выкарыстоўваюцца афіцыйны курс Нацыянальнага банка, крос-курс, разлічаны на аснове афіцыйных курсаў беларускага рубля ў адносінах да адпаведных замежных валют на дату ўзнікнення ў Агенцтва перад фізічнай асобай абавязацельства па кампенсацыі банкаўскіх ўкладаў (дэпазітаў).
Дата ўзнікнення ў Агенцтва абавязацельства па кампенсацыі банкаўскага ўкладу (дэпазіту) кліентам ЗАТ “АБСАЛЮТБАНК” - 5 ліпеня 2022 г. Пры разліку эквівалента сумы выплаты кампенсацыі выкарыстоўваюцца афіцыйны курс Нацыянальнага банка па стану на 5 ліпеня 2022 г.:
Літарны код валюты Колькасць адзінак Найменне замежнай Афіцыйны курс
замежнай валюты валюты
USD 1 Даляр ЗША 2,6227
EUR 1 Еўра 2,7307
RUB 100 Расійскіх рублеў 4,759