Пынаннi i адказы

Як ўкладчыку аформіць заяву аб выплаце кампенсацыі анлайн?

Заяву аб выплаце кампенсацыі анлайн можа падаць фізічная асоба, у тым ліку якое выступала ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, якое заключыла з банкам адзін або больш дагавораў банкаўскага рахунку і (або) банкаўскага ўкладу (дэпазіту) альбо на імя, якога заключаны такі дагавор (далей – укладчык) пры ўмове, што укладчык:
з'яўляецца рэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
дасягнуў шаснаццацігадовага ўзросту;
зарэгістраваны ў дыстанцыйным сэрвісе ААТ “НКФА “АРІП” – міжбанкаўская сістэма ідэнтыфікацыі.
Заяву анлайн афармляецца і накіроўваецца ў Агенцтва праз афіцыйны сайт Агенцтва. Для гэтага неабходна прайсці некалькі этапаў:
зайсці на сайт Агенцтва – https://www.adc.by/ і клікнуць “Заява ўкладчыка на атрыманне кампенсацыі”;
пазначыць банк, з якім быў заключаны дагавор банкаўскага рахунку і (або) банкаўскага ўкладу (дэпазіту);
прайсці працэдуру аўтэнтыфікацыі з дапамогай міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (МСІ);
даць згоду на апрацоўку персанальных дадзеных;
азнаёміцца з дакументамі Агенцтва;
пазначыць у якім статусе быў заключаны дагавор банкаўскага ўкладу або рахунку (фізічная асоба або індывідуальны прадпрымальнік);
запоўніць форму заявы анлайн (пазначыць кантактную інфармацыю, выбраць валюту і спосаб выплаты кампенсацыі) і клікнуць "Адправіць".
На наступны працоўны дзень пасля адпраўкі заявы ў Агенцтва з электроннай пошты priem@adc.by на адрас электроннай пошты ўкладчыка будзе накіравана апавяшчэнне аб выніках яго разгляду.
Калі заява прынята і апрацавана Агенцтвам, то ў паведамленні будзе паказаная дата, з якой грашовыя сродкі будуць накіраваныя ў банк-павераны для атрымання укладчыкам кампенсацыі.

ЗВЯРТАЕМ УВАГУ !

Уладальнікам ID-карт аўтарызацыя праз МСI магчыма толькі пасля пацверджання асабістых дадзеных з дапамогай аднаго з наступных спосабаў: мабільнага дадатку EID.BY або счытвальніка для ID-карт-рыдэра.

1. Для пацверджання дадзеных з дапамогай мабільнага дадатку EID.BY неабходны:

- ID-карта;
- мабільная прылада (смартфон) з аперацыйнай сістэмай Android і модулем NFC.
З пакрокавай інструкцыяй аб парадку пацверджання дадзеных пры дапамозе мабільнага дадатку можна азнаёміцца па спасылцы.

2. Для пацверджання дадзеных з дапамогай счытвальніка (пры асабістым звароце ў аддзяленне банка, абсталяванага счытвальнікам) неабходны:

- ID-карта;
- счытвальнік для ID-карт (рыдар);
- усталяванае праграмнае забеспячэнне AvTunProxy на кампутары.
З пакрокавай інструкцыяй аб парадку пацверджання дадзеных пры дапамозе счытвальніка можна азнаеміцца па спасылцы.

З інструкцыяй для наступнай аўтарызацыі ў Асабістым кабінеце МСI пасля пацверджання дадзеных сваёй ID-карты можна азнаёміцца па спасылцы.