Навiны

Навiны

31.08.2018
21-22 лiстапада 2018 г. у Мiнску з нагоды дзесяцiгадовага юбiлея заснавання Агенцтва адбудзецца мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечанная развiццю сiстэмы пакрыцця дэпазiтаў у Рэспублiцы Беларусь i ў краiнах блiзкага i далёкага замежжа.

Арганiзатарам мерапрыемства з’яўляецца ДУ “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскiх укладаў”.

У канферэнцыi прымуць удзел прадстаўнiкi дзяржаўных устаноў-удзельнiкаў Савета па фiнансавай стабiльнасцi (Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства фiнансаў i Мiнiстэрства эканомiкi).

Сваiм попытам падзеляцца эксперты Сусветнага банка (World Bank Group), Мiжнароднай асацыяцыi страхавальнiкаў дэпазiтаў (IADI), кiраўнiкi фондаў (агенцтваў) страхавальнiкаў дэпазiтаў краiн Рэгiянальнага Эўразiйскага камiтэта (EARC) i таксама iншых краiн Эўропы, Сярэдней Азii i Афрыкi.

Пад час канферэнцыi плануецца абмеркаваць пытаннi штодзеннай дзейнасцi, удасканалення нацыянальных сiстэм страхавання дэпазiтаў i гарманiзацыi заканадаўчых баз у сферы страхавання дэпазiтаў краiн рэгiёна.

Пасля правядзення мерапрыемства наведвальнiкi старонкi Агенцтва будуць мець магчымасць азнаемiцца са справаздачай аб канферэнцыi.


partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner