Навiны

Інфармацыя для фізічных асоб, у тым ліку якія выступалі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, ‒ кліентаў ЗАТ “АБСОЛЮТБАНК ”

22.07.2022

Інфармацыя для фізічных асоб, у тым ліку якія выступалі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, ‒ кліентаў ЗАТ “АБСОЛЮТБАНК ”.

Дзяржаўная ўстанова “Агенцтва гарантаванага пакрыцця банкаўскiх укладаў (дэпазiтаў) фiзiчных асоб” (далей – Агенцтва) інфармуе фізічных асоб, у тым ліку якія выступалі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – фізічныя асобы), якія размясцілі свае грашовыя сродкі на рахунках у ЗАТ “АБСОЛЮТБАНК” аб праве звярнуцца з 25 ліпеня 2022 г. па 2 ліпеня 2027 г. з заявай аб выплаце кампенсацыі банкаўскага ўкладу (дэпазіту) у ААТ “Банк Дабрабыт” паводле дамовы даручэння.

Адрасы аддзяленняў ААТ “Банк Дабрабыт”:

Галаўны офіс

г. Мінск, вул. Камуністычная, 49/1

пн.–пт.: 09.00-19.00
Выхадныя дні: субота, нядзеля

Офіс “Зеркала”

г. Мінск, вул. В. Харужай, 6Б, гандлёвы цэнтр “Зеркала”

аўт. – пт.: 10.00-19.00;

сб.: 10.00-17.00;

няд.: 10.00-15.00

Выхадны дзень: панядзелак

Офіс “На Партызанскім”

г. Мінск, пр-т Партызанскі, 46

пн.-пт.: 10.00-19.00 Выхадныя дні: субота, нядзеля

Офіс “На Ясеніна”

г. Мінск, вул. Ясеніна, 30

пн.-пт.: 10.00-19.00 Выхадныя дні: субота, нядзеля

Офіс “На Лабанка”

г. Мінск, вул. Лабанка, 22

пн.-пт.: 10.00-19.00;

сб.: 10.00-17.00

Выхадны дзень: нядзеля

Офіс “Уручча”

г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 185

пн.-пт.: 10.00-19.00 Выхадныя дні: субота, нядзеля

Офіс “Галерэя”

г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 3, пам. 2Н

пн.-пт.: 9.00-19.00 Выхадныя дні: субота, нядзеля

Упраўленне па Брэсцкай вобласці

г. Брэст, вул. Камуністычная, 24

пн.-пт.: 9.00-18.00 Выхадныя дні: субота, нядзеля

Упраўленне па Гомельскай вобласці

г. Гомель, пр-т Леніна, 34

пн.-пт.: 9.00-19.00;

сб.: 10.00-17.00

Выхадны дзень: нядзеля

Упраўленне па Гродзенскай вобласці

г. Гродна, вул. Вялікая Траецкая д.1

пн.-пт.: 9.00-18.00 Выхадныя дні: субота, нядзеля

Офіс “На Антонава”

г. Гродна, вул. Антонава, 10

аўт. – пт.: 09.00-18.30;

сб.: 10.00-16.00 Выхадныя дні: нядзеля, панядзелак

Кантакт-цэнтр ААТ “Банк Дабрабыт”:

5 222 111 (адзіны нумар для ўсіх аператараў сотавай сувязі),

+ 375 (17) 237 97 97 (гарадскі).

Фізічныя асобы маюць права звярнуцца ў Агенцтва (г. Мінск, вул. Паўла Шпілеўскага, д. 54) з панядзелка па пятніцу з 09.00 да 19.00 і аформіць заяву ў выпадках, калі:

‒ права на пакрыццё банкаўскага ўкладу (дэпазіту) пацвярджаецца пасведчаннем аб праве на спадчыну, пастановай суда аб прызнанні за спадчыннікам права ўласнасці на банкаўскі ўклад (дэпазіт), ашчадным сертыфікатам на прад'яўніка або іншым дакументам;

‒ банк (правапераемнік) пасля ўзнікнення ў Агенцтва абавязацельства па кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) часткова выканаў абавязацельства перад фізічнай асобай па вяртанні банкаўскага ўкладу (дэпазіту);

‒ на дату ўзнікнення абавязацельствы па кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) у дачыненні да фізічнай асобы, які выступаў у якасці індывідуальнага прадпрымальніка пры заключэнні дагавора банкаўскага ўкладу (дэпазіту), адкрыта конкурсная вытворчасць альбо азначаная асоба знаходзіцца ў працэсе спынення дзейнасці.

Дадаткова паведамляем, што ЗАТ “ОптіКурс” НКФА”, як правапераемнік ЗАТ “АБСОЛЮТБАНК”, ажыццяўляе вяртанне рэшткаў грашовых сродкаў фізічных асоб па раней заключаных дагаворах бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку.

Адрасы офісаў ЗАТ “ОптіКурс” НКФА”:

Галаўны офіс

г. Мінск, пр-т. Незалежнасці, 95

пн.-чц.: 9.00-16.00

пт.: 9.00-15.00

абед: 13.00-13.45

Офіс “Порт”

г. Мінск, пр-т. Незалежнасці, 177-6

пн.-пт.: 9.00-18.00

абед: 13.00-13.45

Офіс “Грушаўка ”

г. Мінск, вул. Шчорса, 11

пн.-пт.: 10.00-19.00

абед: 14.00-15.00

Офіс “Захад ”

г. Мінск, вул. Прытыцкага, 77

пн.-пт.: 09.30-19.00

абед: 13.00-14.00

Цэнтр банкаўскіх паслуг у г. Гродна

г. Гродна, вул. Ажэшкі, 14

пн.-пт.: 9.00-18.00

абед: 13.00-14.00

Цэнтр банкаўскіх паслуг у г. Брэст

г. Брэст, вул. Горкага, 31

пн.- чц.: 9.00-17.00

пт.: 9.00-16.00

Цэнтр банкаўскіх паслуг у г. Гомель

г. Гомель, пр-т Леніна, 35

пн.-пт.: 9.00-18.00

абед: 13.00-14.00

Кантакт-цэнтр ЗАТ “ОптіКурс” НКФА” (пн-пт: 10.00-19.00, сб-нд: выхадны):

7545

+375 (29) 675 45 78 (A1),

+375 (33) 675 45 78 (МТС),

+375 (25) 675 45 78 (life),

+ 375 (17) 239 70 75 (гарадскі).

Актуальная інфармацыя па пытаннях пакрыцця грашовых сродкаў фізічных асоб-кліентаў ЗАТ “АБСОЛЮТБАНК” будзе своечасова размяшчацца на сайце Агенцтва.