Навiны

Навiны

22.11.2018
21 лiстапада 2018 г. у Мiнску адбылася мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сiстэма пакрыцця ўкладаў: выклiкi часу i перспектывы»
21 лiстапада 2018 г. у Мiнску адбылася мiжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сiстэма пакрыцця ўкладаў: выклiкi часу i перспектывы» (надалей Канферэнцыя).

Пляцоўка форума сабрала разам прадстаўнiкоў дзяржаўных устаноў, мiжнародных фiнансавых арганiзацый i ўдзельнiкаў банкаўскiх сiстэм замежных краiн.

Са сваiмi прэзэнтацыямi выступiлi члены Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, эксперты Сусветнага банка, Мiжнароднай ассацыацыi страхаўшчыкоў дэпазiтаў, Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкi фондаў пакрыцця дэпазiтаў краiн-удзельнiц Рэгiянальнага Еўразiйскага камiтэта, а таксама краiн Еўропы  i Блiзкага Ўсхода, у тым лiку:

Дзмiтрый Лапко – намеснiк Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь;

Алена Машнiна – начальнiк Галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляда Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь;

Алег Карнач - начальнiк Галоўнага юрыдычнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь;

Станiслаў Садоўнiкаў – намеснiк дырэктара Дэпартамента па санацыi i банкруцтву Мiнiстэрства эканомiкi Рэспублiкi Беларусь;

Юрый Iсаеў – Генеральны дырэктар дзяржаўнай карпарацыi «Агенцтва па пакрыццю ўкладаў», Расiйская Федэрацыя;

Кастанцiн Варушылiн – Распарадчы дырэктар «Фонда гарантавання ўкладаў фiзiчных асоб», Украiна;

Мутаз Барбур - Генеральны дырэктар Карпарацыi пакрыцця дэпазiтаў, Iарданiя;

Энгiн Акчакоча – фiнансавы дарадчык, Група Сусветнага банка;

Рассэн Нiканаў - фiнансавы дарадчык, Група Сусветнага банка;

Кумудзiнi Хайра – старэйшы дарадчык па пытаннях палiтыкi i даследванняў Мiжнароднай ассацыацыi страхаўшчыкоў дэпазiтаў

i шмат iншыя.

У час дзеяння Канферэнцыi ўдзельнiкi абмянялiся iнфармацыей аб функцыянаваннi cicтэм пакрыцця дэпазiтаў, стане нацыянальных банкаўскiх сiстэм, а таксама аб мерапрыемствах, накiраваных на ўмацаванне фiнансавай стабiльнасцi i падвышэння давера ўкладчыкаў.

Глыбокi досвед замежных фондаў пакрыцця дэпазiтаў i мiжнародных фiнансавых арганiзацый у такiх напрамках, як пакрыццё ўкладаў, санацыя ды лiквiдацыя крэдытных устаноў, ужыванне iнструментаў урэгулявання банкаў уяўляе значны iнтарэс для Агенцтва i будзе ў далейшым скарыстаны для ўдасканалення заканадаўства Рэспублiкi Беларусь.

partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner
partner